Кабякоў: Сярэдні заробак у $500 на шмат якіх прадпрыемствах ужо атрымліваюць

Кабякоў: Сярэдні заробак у $500 на шмат якіх прадпрыемствах ужо атрымліваюць

Сярэднюю заработную плату ў 500 долараў ужо атрымліваюць на шмат якіх прадпрыемствах Беларусі. Пра гэта прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў паведаміў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.

"У многіх галінах на многіх прадпрыемствах гэтая задача даўно ўжо вырашана", — заявіў кіраўнік урада. Разам з тым Кабякоў падкрэсліў, што заробак нельга прызначаць, а трэба зарабіць. 

"Па 500 долараў можна толькі тады, калі будзе створаная пэўная колькасць прадукту, паслуг, якія будуць рэалізаваныя і за іх атрыманыя грошы. Прызначаны заробак быць не можа. Гэта можна месяц-два заплаціць, а потым трапіць у фінансавую сітуацыю, калі можна мець праблемы з выплатай заработнай платы, як гэта было ў Оршы. Зараз гэтых праблем там няма", — патлумачыў чыноўнік.

Кабякоў паведаміў, што за шэсць месяцаў гэтага года рэальны заробак у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года вырас на 2%, а прадукцыйнасць працы — на 2,7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі