Каардынацыйны савет апазіцыі будзе працаваць і без сваіх лідэраў

Каардынацыйны савет / Еўрарадыё
Каардынацыйны савет / Еўрарадыё

Каардынацыйны савет апазіцыі будзе працаваць і без свайго прэзідыума. Пра гэта гаворыцца на сайце ініцыятывы.

"Шмат каго турбуе пытанне, як Савет будзе дзейнічаць без Прэзідыума. Адказваем: паводле змен у Рэгламенце ад 06.09.2020, у выпадку, калі ў членаў Прэзідыума няма магчымасці прымаць рашэнні, рашэнні ў Савеце прымаюцца Асноўным складам Савета простай большасцю галасоў. Такім чынам, дзейнасць КС працягваецца, і прыняцце рашэнняў магчыма. На ўчорашняй сустрэчы гэта было пацверджана! Сам склад Прэзідыума застаецца ранейшым", — гаворыцца ў паведамленні.

Каардынацыйны савет апазіцыі быў створаны па ініцыятыве экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. У яго прэзідыум увайшлі Святлана Алексіевіч, Лілія Уласава, Сяргей Дылеўскі, Максім Знак, Вольга Кавалькова, Марыя Калеснікава і Павел Латушка. З членаў прэзідыума на тэрыторыі Беларусі і на свабодзе застаецца толькі Святлана Алексіевіч. Астатнія знаходзяцца або за кратамі, ці былі вымушаныя пакінуць краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі