Johnson & Johnson абавязалі выплаціць кампенсацыю за смерць ад раку

Johnson & Johnson абавязалі выплаціць кампенсацыю за смерць ад раку

Суд амерыканскага штата Місуры абавязаў кампанію Johnson & Johnson выплаціць 72 мільёна долараў сям’і жанчыны, якая памерла ад раку. Мяркуецца, што хваробу выклікала прадукцыя кампаніі, якой жанчына карысталася.

Прысяжныя пастанавілі, што Johnson & Johnson наўмысна хавала ад грамадскасці небяспеку сродкаў на аснове талька.

Кампанія мае намер абскардзіць вердыкт. У афіцыйнай заяве яна выказала спачуванне сям’і памерлай жанчыны, аднак пры гэтым прадстаўнікі гэтага буйнога вытворцы касметыкі ўпэўненыя, што бяспека іх прадукцыі на аснове талька дзесяцігоддзямі пацвярджалася навуковымі даследаваннямі. У сваю чаргу адвакат істцоў заяўляе, што ў кампаніі ведалі пра шкоду прадукцыі з 1980-х гадоў.

Паводле замежных СМІ, супраць Johnson & Johnson падалі некалькі сотняў аналагічных іскаў, але суд упершыню абавязаў кампанію выплаціць кампенсацыю ў такім выпадку.

Амерыканка Жаклін Фос сканала ў кастрычніку 2015 года ва ўзросце 62 гадоў. За тры гады да гэтага ў яе знайшлі рак яечнікаў. Яна звярнулася ў суд з прэтэнзіямі да Johnson & Johnson пасля таго, як убачыла тэлерэпартаж пра магчымую сувязь ракая яечнікаў з выкарыстаннем сродкаў гігіены на аснове талька. Жанчына сцвярджала, што карысталася гэтай прадукцыяй болей за 35 гадоў.

У 2013 годзе суд у Паўднёвай Дакоце разглядаў падобны іск і прызнаў, што выкарыстанне прадукцыі Johnson & Johnson  спрыяе развіццю раку яечнікаў, аднак не абавязаў кампанію выплаціць кампенсацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі