Ізраільскія войскі акружылі горад Газа і ўвайшлі ў яго

Ізраільскія вайскоўцы праводзяць "зачыстку" будынка

Ізраільскія вайскоўцы праводзяць "зачыстку" будынка / twitter.com/idfonline

Ізраільскія войскі акружылі горад Газа і ўжо дзейнічаюць у ім супраць тэрарыстаў ХАМАС. Пра гэта ў чацвер заявіў начальнік Генштаба Арміі абароны Ізраіля Герцы Халеві.

"Мы прасунуліся на яшчэ адзін важны этап вайны. Нашы сілы знаходзяцца ў самым сэрцы паўночнай часткі Газы, дзейнічаюць у горадзе Газа, атачаюць яго, паглыбляюць [наземнае наступленне] і дамагаюцца поспехаў", — кажа Халеві.

Ізраільскія вайскоўцы ўжо вядуць баі ў густанаселенай, забудаванай мясцовасці ў сектары Газа. Тэрарысты ХАМАС арганізуюць засады, выкарыстоўваюць супрацьтанкавую зброю і мінамёты. У Арміі абароны Ізраіля ёсць страты.

Ізраільскія войскі акружылі горад Газа і ўвайшлі ў яго

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі