Ізраіль не мае намеру акупаваць сектар Газа — ізраільскія дыпламаты ў ААН і ЗША

Ізраіль рыхтуецца да наземнай аперацыі ў сектары Газа

Ізраіль рыхтуецца да наземнай аперацыі ў сектары Газа / Reuters

Ізраільскія дыпламаты ў ААН і ЗША заявілі, што іх краіна не зацікаўленая ў акупацыі сектара Газа. Пра гэта амбасадар Ізраіля ў ААН Гілад Эрдан і амбасадар Ізраіля ў ЗША Майк Герцаг заявілі ў інтэрв'ю тэлекампаніі CNN. Цытаты прыводзіць рэсурс newsru.co.il.

Са слоў Эрдана, Ізраіль не хоча зноўку акупаваць Газу, але зробіць усё, каб знішчыць ХАМАС. Герцаг са свайго боку падкрэсліў, што "Ізраіль не зацікаўлены кантраляваць жыццё паўтара мільёна палестынцаў". Раней, нагадаем, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, каментуючы абвастрэнне канфлікту, казаў пра тое, што "Ізраіль дапусціць памылку, калі акупуе Газу".

Між тым у ЕС сфармулявалі агульную пазіцыю Еўрасаюза па развіцці сітуацыі на Блізкім Усходзе. Яе напярэдадні зацвердзілі ў Еўрасавеце. У рэзалюцыі гаворыцца, што ў ЕС "самым рашучым чынам" асуджаюць ХАМАС і яго тэрарыстычныя атакі па ўсім Ізраілі і таксама "рашуча" адзначаюць права Ізраіля на самаабарону. Члены Еўрасавета заклікалі ХАМАС неадкладна вызваліць усіх закладнікаў — без якіх-небудзь папярэдніх умоў. Што тычыцца шляхоў развязання канфлікту, то ў ЕС адзначылі, што застаюцца "прыхільнымі доўгаму і ўстойліваму міру, заснаванаму на прынцыпе дзвюх дзяржаў, шляхам актывізацыі намаганняў у блізкаўсходнім мірным працэсе".

Нагадаем, 7 кастрычніка рух ХАМАС напаў з тэрыторыі сектара Газа на Ізраіль. За некалькі дзён ізраільскія вайскоўцы здолелі вярнуць кантроль на сваёй тэрыторыі каля мяжы з сектарам. Зараз рыхтуецца наземная аперацыя. У выніку гэтага супрацьстаяння загінулі ўжо тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі