Ізраіль: Іран створыць ядзерную зброю да 2010 г.

Іран блізкі да істотнага прарыву ў рэалізацыі ядзернай праграмы. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Ізраіля Шауль Мафаз, паведамляе ІТАР-ТАСС. "Ужо да 2010 г. Іран будзе здольны дасягнуць вытворчасці ўзбагачанага ўрана на ваенным узроўні", – падкрэсліў прадстаўнік Ізраіля. Ён таксама абвінаваціў Іран у зацягванні перамоваў аб згортванні ядзернай праграмы дзеля таго, каб выйграць час. "Мы вядзем гонку з часам і пакуль яе прайграваем", – канстатаваў Мафаз.  Пры гэтым ён адзначыў, што выступае за дыпламатычныя шляхі рашэння канфлікту. Патрабаванні да Ірана прыпыніць узбагачэнне ўрана сфармуляваныя ў чатырох рэзалюцыях Рады Бяспекі ААН. Аднак на мінулым тыдні прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад паведаміў аб пашырэнні ядзернай праграмы. Пры гэтым Іран сцвярджае, што пераследуе выключна мірныя мэты. Захад выказвае трывогу, што пад прыкрыццём праграмы мірнага атаму Тэгеран можа прыступіць да распрацоўкі ядзернай зброі. Узбагачаны ўран служыць палівам для АЭС, але пры далейшай апрацоўцы можа быць скарыстаны для стварэння атамнай бомбы.
Грані

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі