Іван Ціхан стаў чэмпіёнам свету па кіданні молату (відэа)

Беларускі лёгкаатлет Іван Ціхан трэці год запар стаў чэмпіёнам свету па кіданні молату.
На сусветным першынстве ў Японіі наш спартсмен паказаў найлепшы вынік, далёка апярэдзіўшы астатніх атлетаў. Ціхан кінуў молат на 83 метры 63 сантыметры.

На другім месцы апынуўся славенец Прымаз Козмус, на трэцім прадстаўнік Славакіі, які толькі на тры сантыметры апярэдзіў другога беларуса Вадзіма Дзевятоўскага, які заняў адпаведна чацвёртае месца.

Цяпер у скарбонцы Беларусі 3 медалі: па адным залатым, срэбным і бронзавым. Наша краіна ў камандным заліку перасунулася з сёмага на другое месца. Беларусь апярэджвае толькі ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі