Італьянцы пабудуюць у Пінску супермаркет

Супермаркет пабудуюць у Пінску італьянцы. Такая папярэдняя дамоўленасць была заключана з дэлегацыяй бізнэсоўцаў з Мілана. На сённяшні дзень горад Пінск з насельніцтвам больш за 130 тысяч чалавек не мае аніводнага буйнога гандлёвага цэнтра. Падчас наведвання горада дэлегацыіяй італьянскіх прадпрымальнікаў з Мілана, была заключана папярэдняя дамоўленасць аб інвеставанні італьянскіх грошай у пабудову супермаркета.

Акрамя таго, рашэннем пінскага гарвыканкама, зацверджана перспектыўная схема размяшчэння новых гандлёвых аб’ектаў.

Згодна з рашэннем мясцовых уладаў плануецца, што ў горадзе да 2015 года з’явяцца 28 новых крамаў. У тым ліку тры супермаркеты з гандлёвай плошчай больш за 5 тысяч квадратных метраў кожны.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі