ISW: у Расіі могуць нацыяналізаваць бізнес тых, хто не падтрымлівае вайну

Крытыка нават маўклівых бізнэсаў падобная на падрыхтоўку грамадскай думкі да нацыяналізацыі, лічаць эксперты / pixabay.com
Крытыка нават маўклівых бізнэсаў падобная на падрыхтоўку грамадскай думкі да нацыяналізацыі, лічаць эксперты / pixabay.com

Уладзімір Пуцін і стваральнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын славесна атакуюць эліты, якія не выказваюцца наконт вайны ва Украіне ці выступаюць супраць яе. На думку аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны, гэта можа быць падрыхтоўка грамадскай думкі да нацыяналізацыі бізнэсаў у Расіі.

Прыгожын прама заявіў на пахаванні свайго найміта 24 снежня, што ў такіх бізнэсоўцаў трэба канфіскаваць раскошныя рэчы і жыллё. Нібыта яны падтрымліваюць канцэпцыю, згодна з якой" заходнія куратары " дамінуюць у Расеі ў абмен на спонсарства іх ладу жыцця.

— [Прыгожын] параўнаў сённяшнюю расійскую алігархію з Украінай ці Расіяй 1990-х гадоў. Прыгожын можа выкарыстоўваць такія папулісцкія прапановы, каб падняць свой аўтарытэт у расійскім грамадстве або паўплываць на вяртанне больш жорсткіх захадаў нацыяналізацыі,піша ISW. — Пуцін таксама ўскосна атакаваў расійскіх алігархаў, заявіўшы, што расіяне, якія выпампоўваюць расійскія грошы з-за мяжы і не маюць сувязі з краінай, "уяўляюць небяспеку" для Расіі... Пуцін раней нацыяналізаваў буйны бізнэс у пачатку 2000-х, каб умацаваць сваю аўтарытарную клептакратыю, і, магчыма, спрабуе выкарыстаць нацыяналізацыю, каб прымусіць эліты падтрымаць ягоную вайну ва Украіне ці канфіскаваць іх уласнасць для фінансавання вайсковых выдаткаў.

Некаторым расійскім бізнэсоўцам давялося пакінуць Расію праз крытыку вайны. Напрыклад, Алег Цінькоў у спешцы прадаў свой банк і з'ехаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі