Іспанія выдала ордар на арышт экс-лідара Кітая Цзян Цзэміня

Іспанскі суд выдаў санкцыю на арышт палітыкаў, западозрыўшы іх у генацыдзе тыбетцаў, перадае Reuters.





Магчымасцю іспанскіх законаў скарысталіся дзве групы выхадцаў з Тыбета і манах, якія атрымалі іспанскае грамадзянства. Мясцовыя законы дазваляюць пачаць крымінальны пераслед замежніка, якога падазраюць у парушэнні правоў чалавека, учыненым за мяжой.





Як адзначае РБК, Пекін паспяшаўся адрэагаваць на абвінавачванні іспанскага боку. У Кітаі гэтае рашэнне назвалі беспадстаўным умяшаннем ва ўнутраныя справы.





Нагадаем, кітайскія войскі ўзялі Тыбет пад свой кантроль у 1950 годзе. Праз дзевяць гадоў пасля няўдалага перавароту далай-ламе прыйшлося ўцячы з Тыбета. Мясцовыя жыхары выступаюць за абвяшчэнне незалежнасці рэгіёна, актывісты рэгулярна праводзяць акцыі пратэсту. Так, з 2009 года самаспаленні зладзілі ўжо 120 прыхільнікаў ідэі незалежнасці Тыбета.





Фота — ria.ru