Ірына Крыўко заняла 17-е месца ў біятлонным спрынце ў Паклюцы
![Ірына Крыўко заняла 17-е месца ў біятлонным спрынце ў Паклюцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kryuko_0.jpg.webp?itok=oq782O2r)
Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла 17-е месца ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету, які праходзіць у славенскай Паклюцы. Яна дапусціла адзін промах на двух агнявых рубяжаў, пасля апошняй стральбы была 28-й, але добрая хуткасць дазволіла ёй істотна ўзняцца ў фінішным пратаколе.
Выйграла гонку фінка Кайса Макярайнен, якая чыста адстралялася і апярэдзіла італьянскую біятланістку Даратэю Вірэр на 14 секунд. Трэцяе месца ў прадстаўніцы Францыі Жусцін Брэсаз.
Іншыя беларускія біятланісткі не трапілі ў ачковую зону і паказалі такія вынікі: Ірына Кручынкіна — 58-е месца, Дзінара Алімбекава — 71-е, Ганна Сола — 90-е, Дар’я Юркевіч — 98-е.