Ірына Крыўко заняла 15-е месца ў масстарце на Кубку свету ў Чэхіі

Ірына Крыўко заняла 15-е месца ў масстарце на Кубку свету ў Чэхіі

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла 15-е месца ў гонцы з масавым стартам на этапе Кубка свету, які праходзіць у чэшскім Новым-Месце.

Цягам дыстанцыі наша спартсменка дапусціла 4 промахі (1+0+2+1) і прайграла лідару гонкі 1 хвіліну 23 секунды.

Першае месца дасталася Анастасіі Кузьміной са Славакіі — яна прайшла дыстанцыю з двума промахамі і ўпершыню ў гэтым сезоне атрымлівае “золата”. На другім месцы яшчэ адна славачка, Паўліна Фіялкава, а “бронза” ў францужанкі Анаіс Шэвалье.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі