Іранскіх дэпутатаў, якія ляцелі ў Мінск, абшукалі ў маскоўскім аэрапорце

Знешнепалітычнае ведамства Ірана зараз вывучае інцыдэнт з іранскімі парламентарамі, якія ляцелі ў Мінск транзітам праз Маскву. Здарэнне адбылося ў маскоўскім аэрапорце яшчэ 8 жніўня.  Удзельнікі дэлегацыі парламенцкай групы сяброўства “Іран – Беларусь” былі абшуканыя расіянамі. Нягледзячы на тое, што іранцы мелі дыпламатычныя пашпарты, быў праведзены іх асабісты дагляд, супрацоўнікі аэрапорту праверылі і багаж дэпутатаў.

“Амбасада Ірана ў Маскве ў цяперашні час таксама займаецца гэтай праблемай”, адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Алі Хасейні.

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі