Іnterpol знялі фільм, у якім дэтальна распавядаюць пра новы альбом

У дзень выхаду новага альбома Іnterpol прадстаўляюць 17-хвілінны фільм са студыі, дзе запісвалася пласцінка "El Pintor". У стужцы музыкі распавядаюць пра новыя песні і змены ў гучанні. А ў пацверджанне сваіх словаў дэманструюць фрагменты запісу.


Апроч таго, у фільме ёсць інтэрв'ю з трыма ўдзельнікамі гурта. Напрыклад, вакаліст гурта Пол Бэнкс разважае наконт басовых партый новых песень і пра сыход басіста Карласа Дэнглера ў 2010 годзе.


Рэліз новай кружэлкі Interpol прызначаны на 8 верасня. Яе прадзюсаваннем займаліся самі музыкі.

Паводле music.com.ua

Фота: soundrate.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі