Інстытут прапіскі можа быць скасаваны ўжо сёлета

Прэзідэнт разглядае праект дакументаў, датычных адмены інстытута прапіскі ў Беларусі. Пра гэта са спасылкай на начальніка Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУЎС Мінгарвыканкама Мікалая Шэўчыка піша “Интерфакс”.

Па словах спадара Шэўчыка, замест прапіскі ў пашпарце "будзе ставіцца адзнака аб месцы жыхарства".


Начальнік упраўлення адзначыў, што "пасля адмены інстытута прапіскі ў Беларусі будзе больш жорсткае пакаранне за парушэнне правілаў пражывання без рэгістрацыі". Паводле праекту, рэгістрацыя аднаго чалавека можа праводзіцца на 15-ці метрах агульнай плошчы кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі