Інструкцыя па паводзінах падчас масавых беспарадкаў з'явілася ў Маладзечне

Інструкцыя па паводзінах падчас масавых беспарадкаў з'явілася ў Маладзечне

У адной з маладзечанскіх крамаў мясцовыя жыхары заўважылі інструкцыю, як трэб паводзіцца падчас масавых беспарадкаў, піша "Рэгіянальная газета".

Там сустракаюцца такія парады:

"Старайцеся пазбягаць месцаў масавага збору людзей. Калі па ходу руху вы сустракаеце натоўп, змяніце кірунак руху, старайцеся абысці месца збору";

"Старайцеся мінімізаваць свае перамяшчэнні ў цёмны час сутак";

"Загадзя плануйце свой маршрут перамяшчэння па горадзе. Паглядзіце па мапе, дзе знаходзяцца месцы масавых беспарадкаў, ці ёсць перасячэнне з вашым маршрутам руху,  скарэктуйце свой маршрут".

Таксама ў інструкцыі рэкамендуецца папярэджваць блізкіх пра свае перамяшчэнні, мець пры сабе дакументы і максімальна зараджаны мабільнік.

Інструкцыя па паводзінах падчас масавых беспарадкаў з'явілася ў Маладзечне
Інструкцыя па паводзінах падчас масавых беспарадкаў / rh.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі