Вы тут

Ініцыятыва By_Help выплаціла 2,8 мільёна рублёў

Справаздача By_Help

Кампанія By_Help выплаціла ўжо больш за 2,8 мільёнаў рублёў. Гэта вынікае з пятнічнай справаздачы Фонда беларускай ўзаемадапамогі.

"Нам удалося паскорыць тэмпы: за апошнія 10 дзён мы выплацілі паўмільёна беларускіх рублёў. Для параўнання: каб выплаціць першыя паўмільёна, нам спатрэбілася 74 днb", — гаворыцца ў справаздачы.

Фонд аказаў матэрыяльную дапамогу 2,2 тысячам чалавек: кампенсацыя штрафаў, аплата паслуг адвакатаў, выплаты за медыцынскую дапамогу і гэтак далей. Усяго ў базе кампаніі каля 7 тысяч заявак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.