Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі ў 2018 годзе склала 5,6%

sb.by

Інфляцыя ў Беларусі ў 2018 годзе склала 5,6%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Як вядома, урад планаваў, што па выніках года інфляцыя не перавысіць 6%, і ў яго гэта атрымалася. Харчовыя тавары ў мінулым годзе падаражэлі на 5,7%, нехарчовыя — на 3,8%, паслугі — на 8,1%.

У снежні 2018-га інфляцыя склала 0,8%. Харчовыя тавары і паслугі ў мінулым месяцы падаражэлі на 1,2%. А вось у цэнах на нехарчовыя тавары зафіксавалі дэфляцыю — 0,1%.