Інфармацыя пра смерць экс-дырэктара "Ждановіч" не пацвердзілася

Тры дні па Мінску хадзілі чуткі, што ў Рэспубліканскай турэмнай лякарні нібы памёр былы кіраўнік Гандлёвага цэнтра "Ждановічы" Яўген Шыгалаў. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Як паведаміла газета "Народная воля", экс-бізнэсовец жывы. З турэмнай лякарні Шыгалава перавялі ў кардыялагічны цэнтр, дзе ён пакуль праходзіць комплекснае абследаванне і лячэнне.

Нагадаем, што генеральнаму дырэктару Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгену Шыгалаву і яго намеснікам, затрыманым разам з ім, выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэксу Беларусі — "злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі