Індыйская кампанія правядзе рэканструкцыю гродзенскай ЦЭЦ

Беларусь і Індыя падпісалі кантракт на рэканструкцыю Гродзенскай ЦЭЦ-2 на суму 56 мільёнаў долараў.
Як паведаміў па выніках перамоў міністр замежных спраў Індыі Саманахалі Малаях Крышна, паводле ўмоў кантракта, індыйскі партнёр паставіць, установіць і будзе праводзіць тэхнічныя кансультацыі па абсталяванні магутнасцю 120 МВт.

Паводле слоў міністра, для рэалізацыі праекта Індыя прапанавала крэдытную лінію. Падпісаны таксама міжурадавы Мемарандум аб стварэнні беларуска-індыйскага вучэбнага цэнтра на базе Парка высокіх тэхналогій у Мінску і Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне спорту.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі