Імператар Палпацін стаў дэпутатам адэскага гарсавета
![Імператар Палпацін стаў дэпутатам адэскага гарсавета](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pallatin.jpeg.webp?itok=CY4qgmqT)
Дэпутатам адэскага гарсавета стаў 25-гадовы Палпацін Дзмітрый Віктаравіч. Ён набраў 54,4% галасоў у 57-ай выбарчай акрузе ў пасёлку Катоўскага, піша мясцовае выданне.
Палпацін працуе імператарам у ТАА "Палпацін Фінанс груп". Ён ішоў у парламент па спісе партыі "Давярай справам". Першым у спісе гэтай партыі ідзе дзеючы мэр Адэсы.
Дзмітрый Палпацін удзельнічаў у 2014 годзе ва ўкраінскіх парламенцкіх выбарах разам з іншымі членамі Інтэрнэт-партыі Украіны: Дартам Вэйдарам, Сцяпанам Чубакам, Падме Амідалай і Ёдам Магістрам Уладзіміравічам.
25 кастрычніка ў Адэсе быў затрыманы паліцыяй і аштрафаваны паплечнік Палпаціна па партыі Сцяпан Чубака. Ён прывёз на ўчастак для галасавання Дарта Вэйдара. І не змог прад'явіць паліцыянтам правы кіроўцы. Дарт Вэйдэр, дарэчы, так і не змог прагаласаваць, таму што яго не апынулася ў спісе выбаршчыкаў.
Імператар Палпацін або Дарт Сідзіўс - герой сагі "Зорныя войны". Ён галоўны адмоўны герой, дыктатар, імператар Галактыкі і валадар сітхаў.