Ільняная галіна — адзіная стратнай у сельскай гаспадарцы — Сідорскі

Ільняная галіна Беларусі застаецца адзінай стратнай у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на нарадзе па развіцці льнянога комплексу краіны ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Па словах прэм’ера, аказваючы істотную дзяржпадтрымку, ад прадпрыемстваў галіны ўрад чакаў больш высокіх вынікаў, аднак прадпрыемствы працуюць са стратай на працягу апошніх трох гадоў.

Сідорскі запатрабаваў разабрацца, якой тэхнікі бракуе сельскім гаспадаркам, каб поўнасцю забяспечыць адпаведнасць тэхналогіі апрацоўкі льна, а таксама даручыў Мінсельгасхарчу і Акадэміі навук у трохдзённы тэрмін падрыхтаваць прапановы аб магчымасці стварэння сумесных вытворчасцяў па вырабе тэхнікі, неабходнай для льногаспадарак.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што будуць прынятыя больш цвёрдыя меры ў сферы кантролю своечасовасці разлікаў за льновалакно. Рыхтуецца рашэнне аб рэструктурызацыі пратэрмінаванай запазычанасці Аршанскага льнокамбіната, які не разлічыўся за пастаўленае ў мінулыя гады ільновалакно.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі