І.Ліхавы: Украіна гатовая пасярэднічаць паміж Беларуссю і ЗША

Украіна гатовая прыняць удзел ва ўрэгуляванні дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і ЗША, заявіў на прэс-канферэнцыі 21 сакавіка ў Менску амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Амбасадар падкрэсліў, што Украіна занепакоеная "тым напружаннем" паміж краінамі, якое выклікана ўвядзеннем Мінфінам ЗША санкцый у дачыненні канцэрна "Белнафтахім". У той жа час ён адзначыў, што водгук амбасадараў абедзвюх краін - гэта "суверэннае права Беларусі і ЗША прымаць рашэнні на ўзроўні дыпламатычных хадоў".

І.Ліхавы адзначыў, што санкцыі ЗША супраць Беларусі не тычацца непасрэдна Украіны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі