Вы тут

Ілан Маск паказаў свайго сына і пажартаваў, што назаве яго "X Æ A-12 Musk"

Ілан Маск з сынам / twitter.com/elonmusk

У Ілана Маска, кіраўніка кампаній  SpaceX і Tesla, і канадскай спявачкі Граймс нарадзіўся сын. "Маці і дзіця ў парадку",напісаў Маск у Twitter, змясціў фота і пажартаваў, што назаве сына... "X Æ A-12 Musk".

У мільярдэра гэта шостае дзіця. Пяць сыноў яму раней нарадзіла Джасцін Уілсан, з якой ён скасаваў шлюб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.