Вы тут

IIHF адхіліла апеляцыі беларусаў і расіян на адмову дапусціць зборныя да гульняў

Гульцы зборнай Беларусі па хакеі / Чемпионат

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) адхіліла апеляцыі федэрацый хакея Беларусі і Расіі на адмову дапусціць іх зборныя да спаборніцтваў, якія ладзіць арганізацыя. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міжнароднай федэрацыі. 

"Мы вітаем вердыкт Дысцыплінарнай рады, які падтрымлівае рашэнне Рады IIHF аб забароне ўдзелу зборных Расіі і Беларусі і аб адмене двух праграмных мерапрыемстваў, якія павінны былі адбыцца ў Расіі ў наступным годзе, — заявіў кіраўнік IIHF Люк Тардзіф, маючы на ўвазе адкліканне правоў на правядзенне Чэмпіянату свету сярод юніораў 2023 года і Чэмпіяната света-2023 сярод нацыянальных каманд.

Тардзіф тлумачыць, што такое рашэнне было прынятае "дзеля бяспекі і дабрабыту гульцоў, персанала, афіцыйных асоб, СМІ і гледачоў".

У заяве IIHF падкрэсліваецца, што рашэнне з'яўляецца канчатковым, але яно можа быць абскарджана ў Спартовым арбітражным судзе. 

27 траўня зборным Беларусі і Расіі забаранілі ўдзельнічаць у Чэмпіянаце свету 2023 года. Прычына — санкцыі супраць абедзьвюх краін праз іх агрэсію супраць Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.