“І народжанаму на Марсе беларусу трэба перадаць нашы мову, культуру і традыцыі"

“І народжанаму на Марсе беларусу трэба перадаць нашы мову, культуру і традыцыі"

31 траўня 2018 года на Еўрарадыё выйшаў першы выпуск праграмы “Ідэя Х”. Дзе мы, Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў, пры дапамозе выбітных і абазнаных у тэме экспертаў пачалі пошукі беларускай нацыянальнай ідэі. У эфір выйшлі ўжо 55 праграм! Ці здолелі мы дасягнуць пастаўленай перад сабой мэты, давайце прааналізуем разам. А каб зрабіць гэта было лягчэй, мы ізноў сабралі ў адным спецыяльным выпуску “Ідэі Х” найлепшыя выказванні і самыя цікавыя думкі нашых экспертаў па нацыянальнай ідэі.

Такім чынам, прэзентуем вам святочны выпуск “Ідэя Х — найлепшае”, частка 2. (“Ідэя Х — найлепшае”, частка 1 глядзі тут) Устройвайцеся перад экранамі сваіх манітораў, мы пачынаем у 16:00.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі