Хведаруку выклікалі “Хуткую” – ён моцна ўдарыўся, калі абараняў сцяг

Дэманстранты, якія ўдзельнічалі ў акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі, былі выціснутыя ў бок парку Янкі Купалы, да ракі Свіслач. Сярод іх намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч, таксама з'явіўся Мікола Статкевіч. Тым часам моцна ўдарыўся аб асфальт моладзевы актывіст Зміцер Хведарук, які абараняў бел-чырвона-белы сцяг, што спрабавалі адабраць спецназаўцы. Яму выклікалі “Хуткую дапамогу”. “Наша ніва” паведамляе, што каля Змітра знаходзілася каля 40 чалавек.

Хведарук быў дастаўлены ў 2-ю клінічную бальніцу сталіцы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі