Хто такі спявак Тэа, прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2014"?

Сапраўдныя імя і прозвішча ТэаЮрый Вашчук. Ён — кампазітар, аранжыроўшчык, саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Спявак Тэа з песняй "Cheesecake" прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2014"





Вашчук нарадзіўся ў 1983 годзе. У дзяцінстве ён займаўся ў музычнай школе па класе баяна і нават стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Пралескі". Першым сур'ёзным конкурсам ў яго кар'еры з'яўляецца тэлепраект "Зорная ростань". Прафесійную музычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім каледжы мастацтваў (клас вакалу) і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (эстраднае аддзяленне, клас вакалу). У 2000 годзе быў запрошаны на працу ў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. Юрый супрацоўнічае з многімі беларускімі і замежнымі выканаўцамі як аранжыроўшчык і кампазітар. З'яўляецца сааўтарам музыкі да некалькіх расійскіх кінафільмаў. Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі, інфармуе БЕЛТА.





Нагадаем, "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў траўні ў Капенгагене. Найлепшы вынік беларускіх выканаўцаў — гэта шостае месца Дзмітрыя Калдуна ў 2007 годзе ў Хельсінкі.

 

Фота — kp.by, БЕЛТА