Хто сыграе Фрэнка Сінатру: Джоні Дэп, Леанарда ды Капрыа ці Джордж Клуні?

На галоўную ролю ў фільме пра Фрэнка Сінатру, які збіраецца зняць Марцін Скарсэзэ, прэтэндуюць адразу тры галівудскія зоркі: Джоні Дэп, Джордж Клуні і Леанарда ды Капрыа, паведамляе The Guardian. Ходзяць чуткі, што Скарсэзэ бачыць у ролі Сінатры ды Капрыа, з якім ён неаднойчы працаваў. Але кіраўніцтва студыі Universal настойвае на кандыдатуры Джоні Дэпа, звяртаючы ўвагу на выдатную ігру акцёра ў фільме “Вораг народа”, які ў расійскім пракаце атрымаў назву “Джоні Д.”.

У сваю чаргу, дачка Сінатры Ціна сцвярджае, што ролю знакамітага спевака і акцёра павінен сыграць толькі Джордж Клуні.

Праект Universal павінен стаць першым поўнаметражным фільмам пра Фрэнка Сінатру, прызначаны для кінапракату. У 1992-м годзе трансляваўся тэлесерыял, у якім ролю Сінатры выконваў Філіп Красноф, у 1998-м годзе тэлесетка HBO выдала фільм "The Rat Pack" з Рэям Ліотай у галоўнай ролі.

Ёсць верагоднасць, што Скарсэцэ пачне працаваць над стужкай у сярэдзіне 2010-га года.
Нагадаем, Фрэнк Сінатра нарадзіўся ў Брукліне ў 1915-м годзе. За сваю доўгую кар’еру ён запісаў некалькі сотняў песень і зняўся ў шматлікіх фільмах.

Фота: mp3.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі