Хто крайні? Што чытачы Еўрарадыё напісалі нам з чэргаў да лекара

Пра што чытачы Еўрарадыё напісалі нам з чэргаў у паліклінікі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пра што чытачы Еўрарадыё напісалі нам з чэргаў у паліклінікі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Чытачы Еўрарадыё пагадзіліся падзяліцца сваімі гісторыямі шматгадзіннага чакання прыёму ў лекара. Многія з вас напісалі нам проста з чаргі. Мы шчыра спадзяваліся, што раніцай вы пацешыце нас добрай навіной і скажаце, што ўсё ж дачакаліся прыёму. На жаль, некаторыя з вас так і пайшлі без бальнічнага.

Учора Мінздароўя, каб справіцца з чэргамі, папрасіла беларусаў, якія добра сябе адчуваюць, не прыходзіць у паліклінікі толькі дзеля ПЛР-тэста. А каб даведацца, кавід у вас ці прастуда, параілі купіць тэст на антыген у аптэцы.

Кто крайний? Что читатели Еврорадио написали нам из очередей к врачу
А вось пажылыя людзі і людзі ў групе рызыкі павінны не саромецца патрабаваць да сябе ўсёй магчымай увагі / pixabay

А сёння Мінздароўя ўжо афіцыйна дазволіла лекарам ставіць дыягназ "кавід" без тэста пры наяўнасці клінічных праяў. Здаецца, чэргаў на ПЛР, якія заканчваюцца за будынкам лякарні, мы ў найбліжэйшы час ужо не ўбачым — але не таму, што перамаглі каранавірус.

Што, зрэшты, не адменіць чэргаў з ахвотных закрыць бальнічны. Еўрарадыё жадае ўсім вам добрага здароўя і расказвае самыя ўражальныя гісторыі чакання, якімі падзяліліся нашы чытачы ў панядзелак.

 

Алег (імя зменена): ішоў на рэкорд і сышоў з дыстанцыі

Учора Алег прыйшоў у паліклініку а 10-й раніцы. Ён прастаяў у чарзе да лекара больш за 6 гадзін. Калі звязаўся з намі, не быў упэўнены, што ўсё ж дачакаецца прыёму.

— Некаторыя стаялі ў чарзе з 9 раніцы. Людзям сказалі, што чакаць лекара дадому бескарысна, трэба збіваць тэмпературу і ісці на прыём.

Прыём быў арганізаваны ў двух асобных боксах. У 15:40 было абвешчана, што бокс, да якога я стаяў у чарзе, зачыняецца ў 16:00, гэта значыць лекар усіх прыняць не паспее. Дзіўна, чаму б не сказаць пра гэта раней? Ці проста не павесіць свірнавы замок на дзверы?

У выніку наша чарга перайшла да другога бокса, змяшалася з тамтэйшым натоўпам. Прыём вёў адзін лекар. За паўгадзіны з бокса выйшла два чалавекі. Загадчык паліклінікі пагражаў да 16:00 даслаць яшчэ аднаго лекара, але і ў 16:30 яго не было.

Алег пісаў нам, усё яшчэ не губляючы надзеі трапіць на прыём. Тады ў чарзе чакала, па яго падліках, каля 50-60 чалавек. І гэта, кажа наш чытач, "чарга рассмакталася".

Кто крайний? Что читатели Еврорадио написали нам из очередей к врачу
Так учора раніцай выглядала чарга да адной з паліклінік / onliner

— Некаторыя людзі проста разышліся праз адсутнасць перспектыў трапіць да лекара ў найбліжэйшы час. Напрыклад, тыя, для каго не было крытычна важна аформіць бальнічны менавіта сёння. Хоць сярод іх былі людзі, якія не пайшлі на працу праз неабходнасць трапіць да доктара.

Наш чытач так і не змог давесці да перамогі сваё шматгадзіннае стаянне ў чарзе. Атрымаць бальнічны ліст не было крытычна важна для яго, і Алег адправіўся дадому. Яго знаёмы застаўся стаяць у чарзе — ад лекара ён выйшаў каля васьмі вечара.

Еўрарадыё датэлефанавалася ў названую паліклініку і спытала, ці ёсць шанц сёння трапіць на прыём да лекара або "ўсё як учора". Нам сказалі, што людзей у чарзе сёння менш — а на вуліцы ніхто не стаіць. Ура, можна закрываць бальнічны!

 

Павел (імя зменена): "Добра, што не на вуліцы"

У мінулы чацвер у Паўла паднялася тэмпература, і ён адправіўся ў паліклініку. Прыйшоў за паўгадзіны да адкрыцця — і стаўся ў чарзе пятым.

— Калі я выходзіў ад лекара, чарга стаяла ўжо на вуліцы. Лячэнне прайшло добра, але ПЛР-тэст мне не рабілі. Абмежаваліся тэстам на антыцелы, вынік быў адмоўны, кісларод — у норме. Так што ПЛР вырашылі не рабіць.

Калі Павел расказваў нам гэтую гісторыю, ён сядзеў у чарзе, каб закрыць бальнічны ліст. Акрамя яго — яшчэ каля трыццаці чалавек, працаваў толькі адзін кабінет.

— Добра, што не на вуліцы, — шукае пазітыў наш чытач. — І гэта толькі каб закрыць бальнічны.

 

Канстанцін (імя зменена): у чарзе на падаўжэнне бальнічнага — 100 чалавек

— Прывітанне! Захварэў у чацвер, атрымаў бальнічны да панядзелка. Пайшоў у мінскую паліклініку і быў вымушаны выбіраць паміж чаргой для падаўжэння бальнічнага і чаргой для яго закрыцця.

У чарзе на закрыццё бальнічнага стаяла 15 чалавек. У чарзе з ахвотных яго падоўжыць — 100 чалавек без талонаў.

— Нягледзячы на хворае горла і кашаль, закрыў бальнічны "ўсяго" за 2,5 гадзіны. Мазок адмоўны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі