Хлопец захаваў порна на старонцы ў сацсетках 9 гадоў таму — і трапіў пад суд

Хлопец захаваў порна на старонцы ў сацсетках 9 гадоў таму — і трапіў пад суд

32-гадовы жыхар Добруша, які працуе паляводам, трапіў пад суд за порнаролік, які захаваў на сваёй старонцы ў сацсетках ажно 9 гадоў таму. Як піша выданне “Добрушскі край”, хлопец перыядычна захоўваў пікантныя відэа і фота. Следчым ён распавёў, што пакідаў іх толькі для сябе і не думаў распаўсюджваць.

У поле зроку праваахоўнікаў ён трапіў падчас маніторынгу сацыяльных сетак. Маладому чалавеку інкрымінавалі “Захоўванне з мэтай распаўсюду і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем Інтэрнэту”.

Судзілі яго проста перад калегамі ў адкрытым фармаце ў зале нарадаў мясцовага райаграсервісу. Прызначылі два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, а таксама наклалі на яго абмежаванне на наведванне бараў і выездаў за межы раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі