Хлопец, які знайшоў пісталет міліцыянта, адмовіўся ад узнагароды

Віцебскі хлопец, які знайшоў пісталет Макарава, згублены міліцыянтам, адмовіўся ад узнагароды. Паводле словаў начальніка віцебскай абласной міліцыі Леаніда Фармагея, ён патлумачыў сваё рашэнне тым, што “не жадае браць грошы за тое, што лічыць сваім грамадзянскім абавязкам”.

Нагадаем, міліцыянт згубіў пісталет 15 ліпеня. Зброю знайшлі толькі праз тры дні, яна ляжала каля дарожкі, на якой трэніруюцца спартсмены віцебскай вучэльні алімпійскага рэзерва.
Міліцыянт, што згубіў зброю, атрымаў спагнанне.

Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі