Хлопчыку з вялікім сэрцам патрэбная дапамога

Некалькі гадоў таму ў юнага жыхара Гомелю Антона Дабрасельскага была выяўленая невылечная хвароба - дылятацыйная кардыяміяпатыя. Гэта хвароба, пры якой сардэчная мышца пераўтвараецца ў злучальную тканку, сэрца хутка павялічваецца ў памеры і наступае лятальны канец. Каб даць дзіцяці шанс выжыць, у лістападзе 2007 года была зроблена ўнікальная для Беларусі аперацыя. Падчас аперацыі на сэрца апранулі сеткавы каркас, які дазваляе замарудзіць рост сэрца. Вядома, гэтая аперацыя не вылечвае, але яна дае час на арганізацыю іншай аперацыі - па перасадцы сэрца.

Стан дзіцяці цяжкі, часу застаецца ўсё менш і менш. Аперацыі па трансплантацыі сэрца ў цяперашні час у Беларусі не робяцца. Паспяхова такія аперацыі ўжо амаль 30 гадоў робяцца ў Нямеччыне.

Досвед нямецкіх лекараў настолькі высокі, што людзі пасля аперацый па трансплантацыі сэрца займаюцца спортам, жанчыны нараджаюць дзяцей. Гэта азначае, што дзіця не будзе інвалідам на ўтрыманні ў дзяржавы, а зможа паўнавартасна жыць і прыносіць карысць сабе і грамадству.

У студзені гэтага года камісія Міністэрства аховы здароўя па накіраванню грамадзян Рэспублікі Беларусь на кансультацыю альбо лячэнне за межы краіны прыняла рашэнне: накіраванне на лячэнне за мяжу Антона Дабрасельскага лічыць немэтазгодным.

Аперацыя каштуе вельмі дорага. Нават калі ўсе сваякі Антона прададуць усё, што ў іх ёсць, ім не сабраць неабходнай сумы. З дазволу Міністэрства аховы здароўя адкрыты дабрачынны рахунак для збору сродкаў на лячэнне Антона.

Счета открыты в филиале № 305 ОАО «АСБ Беларусбанк»
в г. Гомель, МФО151501663, УНП400048193
- в бел. рублях: транзитный счет № 3819382102987 на л/с 000000004.
- в иностранной валюте: транзитный счет № 3819382106417 (для всех валют);
на благотворительный счет в евро № 9780000000003;
на благотворительный счет в долларах США № 8400000000031;
на благотворительный счет в российских рублях № 6430000000005.
Назначение платежа: «На Добросельского Олега Валериановича для лечения Добросельского Антона»


Кантактны тэлефон бацькоў Антона - (029) 625-08-07.

Антон верыць, што ўсім светам людзі змогуць яму дапамагчы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі