Хлопчык, які выпаў з акна чацвёртага паверха, пераведзены з рэанімацы ў хірургію

Хлопчык, які выпаў з акна чацвёртага паверха, пераведзены з рэанімацы ў хірургію

Трохгадовы хлопчык, які выпаў з акна чацвёртага паверху ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна, пераведзены ў хірургічнае аддзяленне для працягу лячэння, паведамляе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося 20 траўня. Хлопчык зваліўся з акна чацвёртага паверха інтэрната, дзе жыве са сваёй сям'ёй. Ён упаў на брылёк будынка і атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. У цяжкім стане яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні.

Паведамляецца, што перад гэтым хлопчык гуляў у агульным калідоры без нагляду дарослых разам з сямігадовай сястрой, але неўзабаве ўцёк ад яе. Бацькі пачалі шукаць сына і пабачылі адчыненае акно ў калідоры. Само дзіця ляжала на даху брылька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі