Хлопчык, які ратаваўся ад агня і скокнуў з 7-га паверха, упаў на рэкламны банер

Хлопчык, які ратаваўся ад агня і скокнуў з 7-га паверха, упаў на рэкламны банер

Хлопчыка, які ратаваўся ад пажару і скокнуў з 7-га паверха, злавілі на рэкламны банер. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер у расійскім горадзе Томску. Банер расцягнулі мінакі, якія пабачылі, што дзіцяці патрэбная дапамога. Чацвера хлопцаў залезлі на дах крамаў, размешчаных на першым паверсе дома. Менавіта там яны і разгарнулі імправізаваны “куб жыцця”, да банера яшчэ далучыўся плед, які дапамагла трымаць жанчына, якая вылезла ў акно.

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў траўмы сярэдняй ступені цяжкасці, яго шпіталізавалі. Мэр Томска Іван Кляйн прапанаваў узнагародзіць людзей, якія выратавалі жыццё дзіцяці, інфармуе РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі