ХК “Дынама-Мінск” скасаваў кантракт з брамнікам

ХК “Дынама-Мінск” скасаваў кантракт з брамнікам

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” скасаваў кантракт з брамнікам Сцяпанам Гарачэўскіх. Ён не змог вытрымаць канкурэнцыю з боку шведа Юнаса Энрата, асноўнага брамніка каманды. У бягучым чэмпіянаце КХЛ Гарачэўскіх выходзіў на лёд у некалькіх матчах у складзе дынамаўскага фарм-клуба.  

Двухбаковае пагадненне на адзін год з 32-гадовым Сцяпанам Гарачэўскіх было падпісанае ў чэрвені сёлета. Перад гэтым брамнік выступаў за казахстанскія клубы і зарэкамендаваў сябе някепска.

А вось 34-гадовага нападаючага Аляксандра Кулакова “Дынама” змясціла ў спіс адмоў. На працягу 48 гадзін яго можа выбраць любы іншы клуб КХЛ. У складзе мінскіх дынамаўцаў Кулакоў выступаў у 2003-2013 гадах і з 2014-га да апошняга часу.

ХК “Дынама-Мінск” скасаваў кантракт з брамнікам
Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі