Хірургі канстатуюць: мінскіх жанчын ахапіў “сіліконавы бум”

Мінскіх жанчын ужо ахапіў “сіліконавы бум”. Аб гэтым заявіў лекар-хірург аддзялення пластычнай і рэканструктыўнай мікрахірургіі Мінскай абласной клінічнай лякарні Дзмітрый Бацюкоў, паведамляе “Інтэрфакс”.
Паводле яго слоў, самымі запатрабаванымі эстэтычнымі аперацыямі ў жанчын з'яўляюцца павелічэнне грудзей, падцяжка твару, павелічэнне вуснаў, выдаленне мяшкоў пад вачыма.

Хірург таксама распавёў, што ў апошнія гады "значна пашырэлі ўзроставыя рамкі пацыентак, якія вырашылі хірургічным шляхам змяніць сваё цела — ад 20 да 60 гадоў. Але ва ўсіх узроставых групах самымі папулярнымі з'яўляюцца аперацыі на грудзях.

Дзмітрый Бацюкоў таксама адзначыў, што за апошні год у Мінску значна павялічылася колькасць мужчын, якія звярнуліся да пластычных хірургаў. У рэйтынгу найбольш частых пластычных аперацый, на якія ідуць мінскі мужчыны, эстэтычная рэканструкцыя пасля значнага зніжэння вагі і падцяжка твару.

Акрамя таго хірург распавёў, што сёлета былі зробленыя дзве аперацыі па змене полу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі