Хашчавацкі: у дэпартацыі НТВ вінаватая абраная тэма зніклых

У тым, што журналістаў тэлеканалу НТВ дэпартавалі з Беларусі, вінавата не адсутнасць у іх акрэдытацыі, а тэма, якую яны абралі для свайго сюжэта. Такую думку выказаў у размове з Еўрарадыё вядомы беларускі рэжысёр-дакументаліст, аўтар фільмаў "Звычайны прэзідэнт" і "Плошча" Юрый Хашчавацкі: "Спецслужбам не падабаецца тэма іх здымкаў – яны паднялі тэму зніклых у Беларусі людзей. Улада заўсёды робіць выгляд, што яна фармальна мае рацыю. Але ўсё не так проста: у Беларусі ёсць карпункт НТВ, ён акрэдытаваны і тое, што здарылася – поўнае бязмежжа".
На думку рэжысёра, дрэнную службу маскоўскім журналістам саслужыла іх самаўпэўненасць і наіўнасць. Да таго ж, кажа Юрый Хашчавацкі, яны проста не чакалі, што наша КДБ праявіць да іх такую звышпільную ўвагу. І не ўлічылі пахаладанне адносінаў паміж Крамлём і афіцыйным Мінскам, якое назіраецца апошнім часам.

Юрый Хашчавацкі:
"Яны проста не чакалі такой увагі. Яны прывыклі да таго, што ў Расіі бардак і ФСБ не бярэ ўдзел у такіх справах. Не, канешне, бярэ, але не па такіх "дробязях".

Паводле беларускага заканадаўства, расійскім журналістам могуць на 5 гадоў забараніць наведваць Беларусь. Ці была да іх ужытая гэта санкцыя, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі