Хамутоўскі і Васілюк не будуць гуляць у Славеніі

Васіль Хамутоўскі і Раман Васілюк не будуць гуляць у сённяшнім адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2008 паміж зборнымі Беларусі і Славеніі.  Да гульні галкіпера Хамутоўскага галоўны трэнер Бернд Штанге не мае
прэтэнзіяў, ён проста хоча даць магчымасць праявіць сябе маладому
варатару Амельчанку.

Што да нападаючага Рамана Васілюка, дык, відаць,
яго гульня з румынамі не вельмі ўразіла нямецкага спецыяліста.

Паводле звестак газеты “Салідарнасць”, зборная Беларусі пачне матч у
Славеніі ў наступным складзе: Гаеў, Цігарэў, Радзькоў, Пласконны,
Стасевіч, Калачоў, Карыцька, Глеб, Рамашчанка, Карніленка, Блізнюк.

Нагадаем, трансляцыя матча пачнецца ў 20.45 на тэлеканале ОНТ.