Вы тут

Хакейныя зборныя Беларусі і Расіі не дапусцяць да чэмпіянату свету 2023 года

Санкцыі дзейнічаюць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Хакейныя зборныя Беларусі і Расіі не дапусцяць да чэмпіянату свету 2023 года. Гэта пацвердзіла Міжнародная федэрацыя хакея. Само першынство цяпер афіцыйна перанесена з Санкт-Пецярбурга ў Рыгу і Тамперэ (Латвію і Фінляндыю).

Беларускі і расійскі хакей засталіся без міжнародных спаборніцтваў з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны. І зборная Беларусі, і зборная Расіі былі адхілены ад удзелу ў чэмпіянаце свету 2022 года, які праходзіць у Фінляндыі.

Не выключана, што зборныя адправяць у другі дывізіён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.