Хакеры скралі сцэнар серыі “Гульні тронаў”, якую яшчэ не паказвалі

Хакеры скралі сцэнар серыі “Гульні тронаў”, якую яшчэ не паказвалі

Хакеры скралі сцэнар 4-й серыі 7-га сезону папулярнага серыяла “Гульня тронаў”, якую яшчэ не паказвалі. У нядзелю на тэлеканале HBO выйшла трэцяя серыя. Як інфармуе “Медуза”, невядомыя зламыснікі заявілі, што ў іх рукі трапілі паўтара тэрабайта дадзеных тэлеканала HBO. У прыватнасці, яны датычаць трох серыялаў. Сам тэлеканал, які звярнуўся да праваахоўнікаў, прызнаў факт хакерскай атакі і крадзяжу дадзеных. Аднак што менавіта было скрадзена, не ўдакладняе.

Два гады таму хакеры ўжо нанеслі ўдар па НВО, калі выклалі ў інтэрнэт першыя чатыры серыі пятага сезона. Адбылося гэта яшчэ да яго прэм’еры.

Хакеры скралі сцэнар серыі “Гульні тронаў”, якую яшчэ не паказвалі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі