Хакеісты зборнай Беларусі згуляюць у фінале Arosa Challenge са Швейцарыяй

Хакеісты зборнай Беларусі сустрэнуцца ў фінале турніра Arosa Challenge з гаспадарамі пляцоўкі — швейцарцамі. Учора беларусы атрымалі першую перамогу пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Дэйва Льюіса. У стартавым матчы міжнароднага турніра была абыграная каманда Славакіі — 2:1 (0:0, 1:0, 1:1). Першую шайбу закінуў Яўген Нагачоў (27-я хвіліна, у большасці), другую — Андрэй Сцяпанаў (51-я). На 57-й хвіліне славакі змаглі скараціць разрыў у ліку. Відэа галоў можна паглядзець тут.

Учора зборная Швейцарыі ў авертайме выйграла ў каманды Нарвегіі — 3:2 (1:0, 1:2, 0:0, 1:0). У суботу пройдзе фінальны паядынак турніра Беларусь — Швейцарыя. Пачатак у 18.15 паводле беларускага часу. Матч у жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Нагадаю, летась беларусы перамаглі на Arosa Challenge.

Фота — ria.ru, Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі