Хакеісты зборнай Беларусі па булітах абыгралі каманду Славеніі

Хакеісты зборнай Беларусі па булітах абыгралі каманду Славеніі

Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі турнір "Еўрапейскага хакейнага выкліку", які прайшоў у Славеніі. У суботу па булітах каманда Дэйва Льюіса абыграла гаспадароў спаборніцтваў — 4:3 (0:0, 1:2, 2:1, 0:0, 1:0). Беларусам даводзілася адыгрывацца пры ліку 0:2 і 1:3. Дзве шайбы закінуў Раман Грабарэнка (на 40-й і 51-й хвілінах, абедзьве ў большасці) і адну Павел Казакевіч (50-я). У авертайме беларуская зборная мела перавагу, але шайбу закінуць не здолела. Усё вырашылі буліты. Рашаючы кідок выканаў Арцём Чэрнікаў.

Раней на турніры беларусы разграмілі зборныя Францыі (3:0) і Латвіі (4:0). Такім чынам, наша каманда набрала 8 ачкоў, Славенія з 6 ачкамі на другім месцы.

Славенцы — нязручныя сапернікі беларускіх хакеістаў. Менавіта яны двойчы не пусцілі нашу зборную на Алімпійскія гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі