Хакеісты з Разані выбралі сваім талісманам сіні грыб з вачыма (фота)

Хакеісты з Разані выбралі сваім талісманам сіні грыб з вачыма (фота)

Расійскі хакейны клуб “Разань” выбраў сабе талісман — ім стаў сіні грыб з вачыма і рукамі. Новага персанажа прадставілі на матчы з цвярской камандай “ТХК”, піша meduza.io

Грыб зрабіў кола па хакейнай пляцоўцы перад пачаткам матчу, а таксама сфатаграфаваўся з усімі ахвочымі. Падчас праменаду ён зачапіўся каньком за сетку брамы і ўпаў. Асаблівай папулярнасцю ён карыстаўся не ў разанскіх заўзятараў, а ў аматараў каманды з Цверы.

Фота: ХК "Разань"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі