Хакеісты "Лады" спынілі страйк і выйдуць на матч з мінскім "Дынама"

Хакеісты тальяцінскай "Лады" вырашылі спыніць страйк і працягнуць выступленні ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Нагадаем, яны пратэставалі з прычыны запазычанасці па заробках.
Аднак старшыня прафсаюза гульцоў КХЛ Андрэй Каваленка ўгаварыў хакеістаў "Лады" выйсці на лёд. Ужо 12 лістапада на сваёй пляцоўцы яны прымаюць мінскае "Дынама", паведамляе БЕЛТА.