Хакеіст з Чэхіі трапіў пад "міні-вадаспад" у мінскай гасцініцы (фота)

Гулец "Караліны" і зборнай Чэхіі Міхал Ёрдан выклаў увечары 8 траўня ў твітары фотаздымак здарэння, якое адбылося ў адной з самых дарагіх гасцініц сталіцы. "Прессбол" удакладняе, што гэта — гатэль "Рэнесанс-Мінск", на адкрыцці якога ў красавіку прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.



"Вадаспад у гатэлі Мінска. Адно пытанне — што пайшло не так???", — напісаў вядомы хакеіст пра "невялікі патоп", які здарыўся на адным з паверхаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі