Вы тут

Хакеіст "Салавата Юлаева": мне параілі не выкладваць відэа з вуліц Мінска

Рыгор Панін / hcsalavat.ru

Усе дэманстрацыі ў Мінску былі мірнымі, а ўзброенымі былі толькі сілавікі. Пра гэта хакеіст расійскага клуба "Салават Юлаеў" Рыгор Панін расказаў у інтэрв'ю Gorobzor.ru.

"Салават Юлаеў" гуляў у Мінску 7 верасня. У беларускай сталіцы расійскія хакеісты нават трапілі на акцыю пратэсту. 

"Я разумею, што там няпростая абстаноўка. Мы праходзілі скрозь шэсце, якое там было. АМАП нам казаў, каб не хадзілі туды", — згадвае Панін.

Спартовец кажа, што здымаў відэа на мінскіх вуліцах, але выкладваць яго ў сацсеткі не наважыўся: "У мяне засталіся відэа, я нічога не выкладваў. Я параіўся — мне сказалі, што лепш не трэба. Не тое каб там страшна, але, выходзячы на вуліцу, можаш трапіць у непрыемную сітуацыю, але ў нас абышлося".

На пытанне, ці няма ў Мінску адчування вайны Панін адказвае адназначна: "Такога адчування не было. Усе дэманстрацыі былі мірнымі"

Затое сілавікоў ён апісвае зусім іначай: "З іншага боку людзі былі падрыхтаваныя: машыны, усе амуніцыі са шчытамі–палкамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.