Хакеіст мінскага "Юнацтва" Алег Лявонцьеў дыскваліфікаваны на шэсць матчаў

Абаронца мінскага "Юнацтва" Алег Лявонцьеў дыскваліфікаваны на шэсць матчаў за наўмыснае нанясенне траўмы Аляксандру Цыплакову з магілёўскага "Хімвалакна".  Цяпер спартовец не дапаможа сваёй камандзе ў фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Разгледзеўшы інцыдэнт, які адбыўся 19 сакавіка ў Магілёве ў чацвёртым паядынку паўфінальнай серыі паміж "Юнацтвам" і "Хімвалакном", дысцыплінарны камітэт Федэрацыі хакею Беларусі расцаніў дзеянні Алега Лявонцьева як "выключнае грубіянства".

У Дысцыплінарным камітэце адзначаюць, што ў негульнявой сітуацыі Лявонцьеў наўмысна спрабаваў зрабіць траўму саперніку, разагнаўшыся ад чырвонай лініі ды з разбегу ў скачку стукнуўшы яго ў галаву клюшкай, заціснутай у выцягнутых руках.

Прадстаўнікі "Хімвалакна" прад'явілі дакументы з дзвюх медустановаў, якія сведчаць пра закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені і страсенне мозгу ў 42-гадовага Аляксандра Цыплакова, якому праз некалькі хвілін пасля грубага нападу стала дрэнна на лаўцы штрафнікоў. Цяпер пацярпелы праходзіць лячэнне ў 5-й клінічнай лякарні Мінску.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі