Вы тут

Хакеіст каманды Лукашэнкі здаў тэст на COVID-19 і ізаляваўся

Дзмітрый Мялешка / TUT.by

Хакеіст каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Мялешка здаў тэст на каранавірус.

Аднак у каментар парталу TUT.by спартовец абверг гэтыя чуткі: "Не ведаю, як з'явіліся такія дадзеныя, але каранавіруса ў мяне няма. Проста лёгкая прастуда. Так, я вырашыў самаізалявацца, але гэта звязана з тым, што ў маёй жонкі анкалогія, таму мы стараемся ўсе рызыкі звесці да нуля. Здаў тэст і на COVID-19, але пакуль выніку няма".

Жонка хакеіста Надзея паведаміла, што яе муж часова знаходзіцца па-за домам у сувязі з хваробай. У сваім Instagram-акаўнце яна патлумачыла гэта клопатам пра імунітэт пасля хіміятэрапіі. "Муж захварэў і жыве пакуль асобна, каб мяне не заразіць, усё-ткі пасля хіміі імунітэт зусім слабы, небяспечна рызыкаваць", — адзначыла Надзея Мялешка.

Дзмітрый Мялешка — былы гулец хакейнага мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі. Прафесійную спартовую кар'еру завяршыў у 2017 годзе.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што каранавірус выявілі ў прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.