Гвэн Стэфані абвінаваціла Forever 21 у крадзяжы лагатыпу

Спявачка і мадэльер Гвэн Стэфані падала пазоў у суд на фірму гатовай вопрадкі Forever 21, дзе абвінаваціла сваіх канкурэнтаў у брудным вядзенні справаў. Паводле адвакатаў Гвэн, кампанія скрала дызайн лагатыпу гандлёвай маркі спявачкі «Harajuku Lovers», якім яна, з невялікімі змяненнямі, упрыгожыла сваю новую калекцыю вопрадкі «Forever Love». Адпаведны іск быў зарэгістраваны ў Федэральным судзе Лос-Анжэлеса 17 ліпня.

Нанятыя Стэфані спецыялісты гатовыя падцвердзіць, што лагатып «Forever Love» практычна неадрозніваецца ад знака калекцыі «Harajuku Lovers», што збівае пакупнікоў. Прадстаўнікі вакалісткі No Doubt упэўненыя, што фірма перашкаджае рэпутацыі кампаніі Гвэн Стэфані, і яны збіраюцца дабіцца забароны на вытворчасць, рэкламу і распаўсюджванне прадукцыі Forever 21 пад знакам «Forever Love».

Фота: holamun2.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі